BE RU EN

Time апублікаваў спіс 100 найбольш уплывовых людзей свету

  • 16.04.2025, 19:00

У спіс увайшлі ў тым ліку прэзідэнт ЗША і шэсць чальцоў ягонай адміністрацыі.

Амерыканскі часопіс Time апублікаваў спіс 100 найболей уплывовых людзей свету ў 2025 годзе. На вокладку нумара, прысвечанага штогадоваму рэйтынгу, змясцілі актрысу Дэмі Мур, рэпера Snoop Dogg, тэнісістку Серэну Уільямс, спевака Эда Шырана і сузаснавальніка штучнага інтэлекту DeepMind Дэміса Хасабіса.

У спіс увайшлі ў тым ліку прэзідэнт ЗША Дональд Трамп і шэсць чальцоў ягонай адміністрацыі:

віцэ-прэзідэнт Джэй Ды Вэнс;

кіраўнік дэпартамента эфектыўнасці (DOGE) Ілан Маск;

міністр аховы здароўя Роберт Кэнэдзі-малодшы;

міністр гандлю Говард Лютнік;

дырэктар Адміністрацыйна-бюджэтнай управы Расэл Воўт.

У катэгорыю «Лідары» часопіс уключыў прэм'ера Вялікай Брытаніі Кіра Стармера, будучага канцлера Нямеччыны Фрыдрыха Мерца, прэзідэнтаў Сірыі Ахмеда Аль-Шараа, Аргенціны Хаўера Мілея і Мексікі Клаўдзію Шэйнбаўм.

У ліку самых уплывовых «Артыстаў» Time назваў актораў Адама Скота, Скарлет Ёхансан, Крыстэн Бэл. Сярод «Тытанаў» пералічаныя сузаснавальнік Meta Марк Цукерберг, акцыянер моднага дому Prada Міучы Прада і гімнастка Сімона Байлз.

У спіс «Наватараў» увайшлі астраном Вэндзі Фрыдман, мастачка Мікалейн Томас і кухар Кваме Анвуачы. Сярод «Ікон» – актор Эдрыен Броўдзі, пісьменніца Ракель Уіліс і актывістка Фату Бальдэ. У ліку «Піянераў» – спявачка Розэ, юрыстка Кардэлія Бэр і кіраўнік DeepSeek Лян Вэньфэн.

Апошнія навіны