У расейскім Курску ўспыхнуў пажар на падшыпнікавым заводзе
- 16.04.2025, 20:00
Расейцы скардзіліся на выбухі.
16 красавіка ў расейскім Курску адбыўся маштабны пажар на падшыпнікавым заводзе АПЗ-20. Прадпрыемства з'яўляецца часткай ваенна-прамысловага комплексу Расеі.
Пра гэта паведамляе Astra.
Мясцовыя расейцы паведамлялі пра моцныя выбухі перад загараннем.
У ГУ МНС у Курскай вобласці паведамілі, што пажар адбыўся ў раёне прадпрыемства на ўскрайку горада. Мясцовыя тэлеграм-каналы пішуць, што размова ідзе пра Курскі падшыпнікавы завод АПЗ-20.
Паводле паведамленняў мясцовых паблікаў, выбух адбыўся ў памяшканні завода, якое арандавалася для шынамантажных працаў.
Прадпрыемства ўважаецца за галоўнае ў расейскай галіне машынабудавання. Аўтамабільныя кампаненты пастаўляюцца на найбуйнейшыя трактарныя, маторныя і аўтамабільныя заводы РФ.