УСУ падбілі расейскую артылерыйскую ўстаноўку «Акацыя» на Данецкім кірунку
- 16.04.2025, 20:39
Відэафакт.
Байцы 412 асобнага палка Беспілотных сістэмаў Nemesis выявілі і падбілі расейскую самаходную артылерыйскую ўстаноўку «Акацыя» на Данецкім кірунку. Працу дронаў зафіксавалі на відэа.
Пра гэта паведамляе Telegram палка.
Як адзначаецца, «Акацыя» прызначаная для знішчэння і ўціску сродкаў ядзернага нападу, артылерыі, танкаў, жывой сілы, разбурэння абарончых збудаванняў ворага і да таго падобнае. САУ абсталяваная прыладамі для самакапання, што дазваляе за 20–40 хвілінаў абсталяваць акоп для стральбы.
«Аднак гэтая “Акацыя” ўжо не будзе страляць, “Бомбер” Nemesis зрабіў яе небаяздольнай і наблізіў да стану ламачча ў рамках задачаў знішчэння варожай артылерыі», – падкрэслілі ўкраінскія байцы.