У Беларусі вырастуць кошты бульбы, капусты і цыбулі
- 16.04.2025, 20:55
Падаражэюць і аўтазапчасткі для аўто.
Урад унёс карэкціроўкі ў сістэму коштавага рэгулявання. Адпаведную пастанову № 713 (7) падпісаў 16 красавіка прэм'ер-міністр Аляксандр Турчын.
У прэс-службе ўраду заявілі, што «для падтрымкі айчынных вытворцаў» павялічаныя:
памежныя максімальныя адпускныя і раздробныя (аптовыя) кошты бульбы свежай харчовай, за выключэннем мытай, капусты белакачаннай свежай, за выключэннем ранняй, і цыбулі рэпчатай, за выключэннем чырвонай і белай, якія будуць дзейнічаць да 15 траўня 2025 года;
лімітавая максімальная аптовая, гандлёвая надбаўкі (з улікам аптовай) на запасныя часткі, якія вырабляюцца ў Рэспубліцы Беларусь, да легкавых аўтамабіляў.
Змяненні пачынаюць дзеянне з 17 красавіка.
Нагадаем, праблемы з бульбай у крамах пачаліся ў пачатку сакавіка 2025 года: асартымент стаў больш бедным, кошты выраслі. Да канца месяца беларусы ўсё яшчэ заставаліся незадаволенымі коштамі і якасцю таго, што ўдавалася знайсці. Пра тое, што так будзе, папярэджвалі фермеры: праз стрымліванне коштаў вырошчваць гэтую гародніну ім было невыгодна, таму паменшылі аб'ёмы вытворчасці.