BE RU EN

Фотафакт: Пад Магілёвам ад ветрака адарвалася лопасць

  • 16.04.2025, 21:50

Яна ўпала на лінію электраперадачаў.

Тэлеграм-канал «Лясныя навіны Магілёўшчыны» паведаміў, што 16 красавіка ў Магілёўскім лясніцтве моцны парыў ветру разбурыў канструкцыю ветрагенератарнай устаноўкі, што мела сур'ёзныя наступствы.

Частка адарванай лопасці ўпала на лінію электраперадачаў, а гэта, у сваю чаргу, выклікала загаранне на лясной тэрыторыі.

Праўда, супрацоўнікі лесапажарнай каманды Магілёўскага лясгаса прыбылі на месца загарання аператыўна і хутка ліквідавалі пажар.

Апошнія навіны