Дроны паўторна атакавалі ракетную брыгаду войска РФ, якая біла па Сумах
- 17.04.2025, 7:49
Пасля пяці выбухаў у Шуі пачаўся магутны пажар.
Уночы 17 красавіка беспілотнікі зноў наведаліся ў госці да акупацыйных варожых войскаў са 112-й ракетнай брыгады ў Шуі.
А 3:40 па менскім часе жыхары Шуі (Іванаўская вобласць, РФ) прачнуліся ад гучных выбухаў. Як высветлілася, дроны зноў ударылі па акупантах, якія 13 красавіка ракетамі атакавалі Сумы.
Мясцовыя паблікі паведамляюць аб як мінімум пяці «бавоўнах» у раёне вайсковай часткі, перадае «Дыялог.UA».
Пасля выбухаў у раёне часці пачаўся магутны пажар. Са словах мясцовых жыхароў, пад удар зноў патрапіла тая ж 112-я ракетная брыгада, якую толькі ўчора атакавалі дроны УСУ.
Яшчэ 14 красавіка ў ГУВ Мінабароны Украіны паведамілі, што ракетныя ўдары па Сумах нанеслі акупанты з 448-й і 112-й ракетных брыгад. Для нападу супраціўнік выкарыстаў ракеты тыпу «Іскандэр-М/KN-23». Спачатку дроны Украіны пакаралі акупантаў з 448-й брыгады, а затым, 16 і 17 красавіка, са 112-й брыгады.
Расейскія суполкі выкладвалі ў Сетку абломкі дронаў, на якіх можна ўбачыць надпісы, якія сведчаць аб тым, што гэта помста Украіны за Сумы.