У начным беларускім небе з'явілася паўночнае ззянне
- 17.04.2025, 9:05
Вось як яно выглядала.
У Беларусі было заўважана паўночнае ззянне. Уночы 17 красавіка яго зняў гарадзенскі фатограф Леанід Шчаглоў.
«Палярнае ззянне можна было заўважыць у небе Беларусі ўночы 17 красавіка. З'ява звязана з магнітнай бурай, якая пачалася на Зямлі 15 красавіка і дасягнула ўзроўню G2», - напісаў Шчаглоў.
Нагадаем да кастрычніка мінулага года Сонца дасягнула свайго максімуму - піка актыўнасці ў рамках 11-гадовага цыклу. Гэта прыводзіць да павелічэння колькасці сонечных выбухаў і магнітных бур.