У Маскве ўспыхнуў пажар на ЦЭЦ
- 17.04.2025, 9:35
Прычыны інцыдэнту зараз высвятляюцца.
На тэрыторыі ЦЭЦ-26, што на поўдні Масквы, адбыўся пажар. Узгаранне ахапіла плошчу амаль 20 квадратных метраў.
Пра гэта паведамляе 24 Канал са спасылкай на расейскія СМІ.
Са звестак расейскіх СМІ, на поўдні Масквы ўзнікла ўзгаранне ЦЭЦ-26, якое ахапіла плошчу амаль 20 квадратных метраў.
Як паведамляе пракуратура Масквы, узгаранне ўзнікла ў трансфарматарнай падстанцыі. Прычыны інцыдэнту зараз высвятляюцца.
Пажар на ЦЭЦ-26 у Маскве: глядзіце відэа
У МНС запэўнілі, што нібы гарэла электраабсталяванне, якое выкарыстоўваецца для патрэб станцыі і не ўплывае на працу ЦЭЦ. Падача электраэнэргіі не спынялася, ніякіх перабояў зафіксавана не было.
Цяпер пажар ужо патушылі, абышлося без пацярпелых.