Украінскія выведчыкі атрымалі ўнікальны гелікаптэр-медэвак
- 17.04.2025, 9:51
Такіх яшчэ не было ва Украіне.
Украінскія выведчыкі, у рамках дабрачыннай ініцыятывы, атрымалі ўнікальны верталёт-медэвак Sikorsky S-76А. Яго кошт складае да 1,5 млн даляраў.
Пра гэта паведамляе Telegram-канал Галоўнай управы выведкі (ГУВ) Міністэрства абароны.
Гелікаптэр быў перададзены ў рамках дабрачыннай ініцыятывы:
авіякампаніі Helijet International;
арганізацыі Maple Hope Foundation;
Сусветнага Кангрэса Украінцаў.
Кошт Sikorsky S-76А вагаецца ад 1 да 2 млн канадскіх даляраў (720 тысяч да 1.44 млн амерыканскіх даляраў). Гэта першы гелікаптэр такога тыпу ва Украіне. Борт быў дастаўлены 15 красавіка 2025 года.
Як распавядае ГУВ, сярод асаблівасцяў Sikorsky S-76А:
гелікаптэр здольны перавозіць чатырох лекараў і аднаго цяжкапараненага;
абсталяваны дэфібрылятарамі, штучнай вентыляцыяй лёгкіх і ўсім астатнім неабходным, што дазваляе лекарам працаваць падчас эвакуацыі;
здольны ўдзень і ўночы выконваць задачы эвакуацыі параненых.
Камандзір авіяпадраздзялення ГУВ МА Украіны з пазыўным Маэстра расказаў, што ў структуры ведамства стварылі спецыялізаванае падраздзяленне авіяцыйнай медыцынскай эвакуацыі. Да падраздзялення далучыліся дасведчаныя вайсковыя медыкі.