Лукашысты замітусіліся праз прывід «бульбяных бунтаў»
- 17.04.2025, 9:55
Беларусы абураны якасцю бульбы ў крамах.
Урад надумаў крыху скарэктаваць сістэму рэгулявання коштаў.
Урад дазволіў павялічыць максімальныя адпускныя цэны на свежую бульбу, белакачанную капусту і цыбулю. Асабліва ў спісе вылучаецца бульбачка: у апошнія месяцы многія беларусы скардзяцца на якасць прапанаванага ў крамах карняплода – часцей за ўсё яна вельмі маленькая.
Магчыма, з паслабленнем у рэгуляванні коштаў і дазволу падняць кошт з 76 капеек да рубля за кілаграм нармальная бульба зноў вернецца ў гандлёвыя сеткі.
Таксама змены закранулі яблыкі, агуркі, буракі і моркву.