BE RU EN

«Гэта і завецца праца ў задавальненне, можна глядзець гадзінамі»

  • 17.04.2025, 10:00

У Кобрыне паказалі незвычайны спосаб абнаўлення дарожнай разметкі.

У TikTok апублікавалі ролік, у якім паказалі, як абнаўлялі дарожную разметку ў Кобрыне Берасцейскай вобласці. Рабіла гэта не машына, а чалавек пры дапамозе спецыяльнага апарата на колцах. Каментатары сталі эмацыйна абмяркоўваць такую «тэхналогію», піша «Телеграф».

На відэа паказалі, як працаўнік камунальных службаў павольна ідзе са сваім апаратам, які наносіць фарбу на старую разметку. Для гэтага трэба націскаць на ручку уверсе агрэгата.

«Смяхоцце, дзядзька задумаўся - і ўсюды суцэльную», - указаў на недахоп такога метаду абнаўлення разметкі адзін каментатар.

«Вось гэта і называецца праца ў задавальненне», - мяркуе іншы.

«Да восені скончыць? Калі сур'ёзна, а як жа бяспека? На ажыўленай дарозе без перакрыцця такім спосабам наносіць разметку дзіўна вельмі», - думае трэці.

Яшчэ адна каментатарка, наадварот, пахваліла камунальніка: «Выконвае сваю працу выдатна. Не прамазаў, паветрам свежым падыхаў, норму крокаў перавыканаў».

«З задавальненнем паглядзела ролік! Людзі, расслабцеся, за акном вясна…» - прапанавала іншая. Зрэшты, сустракаліся саркастычныя каментары. «Стагоддзе тэхналогій», – напісаў адзін карыстальнік TikTok.

«Галоўнае, што ёсць і абнаўляецца! У некаторых гарадах і асфальт мала дзе застаўся», - працягнуў дыскусію каменттар. «Да наступнай вясны зробіць» - пажартаваў трэці.

«На гэты цуд можна глядзець гадзінамі!» - дадаў яшчэ адзін каментатар.

Апошнія навіны