BE RU EN

У Менску каля парка Чалюскінцаў сутыкнуліся шэсць аўтамабіляў

  • 17.04.2025, 12:26

Адзін з іх — рарытэтны.

У Менску паблізу будынка № 95 на праспекце Скарыны адбылося ДТЗ з удзелам шасці аўтамабіляў, паведамілі ва УДАІ ГУУС Менскага выканкама.

Мяркуючы з фота, як мінімум адзін самаход патрапіў у лабавое сутыкненне. Побач стаіць зялёны легкавік часоў СССР — падобны да Масквіча-412 .

Дзяржаўная аўтамабільная інспекцыя просіць улічваць інфармацыю аб ДТЗ пры выбары маршруту.

Апошнія навіны