BE RU EN

УСУ распляжылі на паўднёвым кірунку вялізную калону расейскіх бронемашын

  • 17.04.2025, 14:39

Бой паказалі на відэа.

Амаль тры дзясяткі баявых машын і паўтары сотні штурмавікоў страціла расейскае войска падчас дарэмнай спробы масаванага нападу на паўднёвым кірунку.

Як паведамляе Цензор.НЕТ, у сетцы апублікаваны відэазапіс, на якім знятыя фрагменты маштабных баявых дзеянняў, што доўжыліся больш за дзве гадзіны.

«ОК «Поўдзень» паказвае, як учора кацапы правялі масаваныя штурмавыя дзеянні задзейнічаўшы 320 оркаў, 3 танкі і амаль дзясятак багі. Рашысты атакавалі ў н.п. Пяціхатках, Сцяпным, Лабковым, Малой Такмачцы і Малых Шчарбаках. Бой доўжыўся больш за дзве з паловай гадзіны. Страты супраціўніка: знішчаныя 29 адзінак баявой тэхнікі, 140 чалавек асабовага складу, пашкоджаныя тры танкі. Праціўнік поспеху не меў, ніводнай пазіцыі Сілы абароны Украіны не страцілі», - гаворыцца ў каментары да публікацыі.

Апошнія навіны