Лукашэнка прызначыў новага старшыню Дзяржкаммаёмасці
- 17.04.2025, 14:51
А таксама памочніка ў Гарадзенскай вобласці.
Лукашэнка 17 красавіка зрабіў шэраг кадравых прызначэнняў, паведамляе БелТА. Сталі вядомы новыя старшыня Дзяржкаммаёмасці, памочнік у Гродзенскай вобласці, шэраг намеснікаў міністраў, кіраўнікі райвыканкамаў і іншыя кіраўнікі.
Так Лукашэнка прызначыў Віталя Няверу на пасаду старшыні Дзяржкаммаёмасці - раней ён займаў пасаду намесніка старшыні Гарадзенскага аблвыканкама.
Канстанцін Бурак стаў памочнікам Лукашэнкі ў Гарадзенскай вобласці - ён пераходзіць з пасады кіраўніка апарату саўміна. Нагадаем, раней пасаду памочніка займаў Юрый Караеў.
На пасаду старшыні Драгічынскага райвыканкама ўзгоднены Сяргей Пачко, які раней займаў пасаду дырэктара ААТ «Аляксеевічы-Агра» ў Драгічынскім раёне.
Кіраўніком Столінскага райвыканкама стаў Аляксандр Пачко, дагэтуль ён займаў пасаду старшыні Кобрынскага райвыканкама.
У сваю чаргу новы старшыня Кобрынскага раённага выканаўчага камітэта - Аляксандр Майсяюк, раней ён узначальваў Кобрынскі раённы «савет дэпутатаў».
Кіраўніком адміністрацыі Савецкага раёна Менска ўзгоднены Аляксандр Шчаковіч, які дагэтуль быў намеснікам старшыні Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі.
Першым намеснікам міністра прамысловасці ўзгоднены Андрэй Канюшка, які раней займаў пасаду намесніка старшыні Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта.
Павышэнне атрымала і Алена Печань, якая была намесніцай міністра фінансаў. Лукашэнка ўзгадніў яе прызначэнне першым намеснікам міністра фінансаў.
Наталля Шаўцова ўзгодненая на пасаду намесніка міністра сельскай гаспадаркі і харчавання. Раней яна была намесніцай старшыні праўлення ААТ «Агенцтва па кіраванні актывамі».
Намесніцай міністра працы і сацыяльнай абароны стала Юлія Берднікава. Дагэтуль яна працавала кіраўніцай Фондам сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.
Кірыл Машарскі назначаны намеснікам міністра эканомікі. Да ўзгаднення на новую пасаду ён быў памочнікам члена Калегіі (міністра) у канкурэнцыі і антыманапольным рэгуляванні ЕЭК.
Руслан Страхар атрымаў пасаду генеральнага дырэктара «Магілёўліфтмаша», раней ён займаў пасаду намесніка старшыні Магілёўскага аблвыканкама.