Беларускія цяжкаатлеты атрымалі першы медаль на чэмпіянаце Еўропы
- 17.04.2025, 19:26
Стартавалі з «бронзы».
Беларуская цяжкаатлетка Сюзана Валадзько стала трэцяй у вагавой катэгорыі да 71 кг. на чэмпіянаце Еўропы па цяжкай атлетыцы ў Кішынёве.
Упачатку надзей на ўзнагароду не меў ніхто: наша спартсменка правалілася ў рыўку, узяўшы толькі з трэцяй спробы вагу 102 кг.
Але ў другім практыкаванні Валадзько змагла выправіць сітуацыю, устанавіўшы вынік 134 кг, і выйшла на выніковае трэцяе месца.
Чэмпіёнкай Еўропы стала Эйгла Фандал Стурлудоцір з Ісландыі з паднятай вагой 244 кг. Серабро ў расейкі Зарыны Гусалавай. Яе вынік - 241 кг.
Далей праграма турніру складаецца з шэрагу мужчынскіх спаборніцтваў. У цікавых для беларускіх заўзятараў катэгорыях выступяць Вадзім Ліхарад, Андрэй Фралоў (абодва - да 81 кг.), Уладзіслаў Саковіч, Сяргей Шаранкоў (абодва - да 109 кг.).
Галоўная ж надзея на золата будзе ў катэгорыі да 102 кг. Там на арэну выйдзе Яўген Ціханцоў - дзеючы чэмпіён Еўропы і бронзавы прызёр Алімпійскіх гульняў.
Турнір у сталіцы Малдовы працягнецца да 21 красавіка.