Кошт нафты Brent таргуецца на ўзроўні $68 за барэль
- 17.04.2025, 19:54
Нафта даражэе на фоне чаканняў змякчэння пошлін у гандлі паміж ЗША і ЕС.
Кошт чэрвеньскіх ф'ючэрсаў на нафту Brent на лонданскай біржы ICE вырас на 3,43% - да $68,11 за барэль у стане на 19:26 ў Менску. Brent таргуецца вышэй за адзнаку $68 за барэль упершыню амаль за два тыдні — з 4 красавіка 2025 года.
Да 19:34 ў Менску рост запаволіўся да 3,35%, нафта таргавалася па $68,06 за барэль.
Нафта даражэе на фоне чаканняў змякчэння мытаў у гандлі паміж ЗША і ЕЗ. У чацвер, 17 красавіка, прэзідэнт ЗША Дональд Трамп падчас сустрэчы з прэм'ер-міністрам Італіі Джорджай Мэлёні выказаў упэўненасць, што гандлёвае пагадненне з ЕЗ будзе заключана да таго, як скончыцца 90-дзённая паўза ў дзеянні маштабных мытаў.
Рост нафтавых каціровак таксама паскорыўся пасля таго, як ЗША ўвялі новыя санкцыі дзеля абмежавання экспарту іранскай нафты, што ўзмацніла асцярогі наконт паставак на рынак.