УСУ знішчылі ў Курскай вобласці марскіх пяхотнікаў РФ
- 17.04.2025, 21:04
Яны здымалі пастановачныя відэа для прапаганды.
З'явілася відэа аперацыі Сілаў абароны Украіны ў знішчэнні назіральнага паста марской пяхоты Расеі ў Курскай вобласці. Адпаведны ролік апублікавалі Сілы спецыяльных аперацый Узброеных сілаў Украіны. Асцярожна: на відэа ненарматыўная лексіка.
Гэтую аперацыю воіны ССА правялі з падраздзяленнем Дзяржаўнай памежнай службы Украіны яшчэ ў верасні 2024 года. Аднак праз аперацыйную бяспеку паказаць гэтыя кадры з нацельных камераў воінаў змаглі толькі цяпер.
Тады, пасля дбайнага планавання і зачысткі расейскага наглядальнага пункта, воіны ССА знайшлі ў ліквідаванага вайскоўца 40-й брыгады Ціхаакіянскага флоту Узброеных сілаў Расеі тэлефон з пастановачным відэа. Гэты запіс прапагандысты распаўсюджвалі для дэмаралізацыі і высмейвання Сілаў абароны падчас Курскай аперацыі.
Уладальнік тэлефона здымаў і быў «акторам» зрэжысаваных кадраў. Пастановачныя кадры прапаганда выдавала за «знішчэнне калоны Сілы абароны Украіны».
Вайскоўцы адзначылі, што прапагандысты распаўсюдзілі гэты фэйк 24 верасня 2024 года і выдалі кадры за падзеі, якія нібыта адбыліся ў сярэдзіне верасня. Але тады гэтыя «акторы» з шэрагаў марской пяхоты Расеі ўжо былі знішчаныя ваярамі ССА.