BE RU EN

Трамп чакае пачуць ад Пуціна на гэтым тыдні пастанову датычна Украіны

  • 17.04.2025, 21:22

Пра гэта ён заявіў падчас сустрэчы з прэм'ер-міністрам Італіі.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп чакае пачуць на гэтым тыдні пастанову расейскага дыктатара Уладзіміра Пуціна датычна Украіны. Пра гэта ён заявіў падчас сустрэчы з прэм'ер-міністаркай Італіі Джорджыяй Мелоні, паведамляе The Guardian..

«Мы хочам, каб смерці і забойствы спыніліся», – сказаў Трамп.

У той самы час Мелоні заявіла, што ЗША і Еўропа «разам абаранялі свабоду Украіны і могуць пабудаваць справядлівы і трывалы мір».

«Мы паглядзім, што мы можам зрабіць [для ўсталявання міру]. І я думаю, што мы набліжаемся, але мы паведамім вам вельмі хутка», – адказаў Трамп.

Адказваючы на пытанне пра адказ Пуціна, ён заявіў, што «мы пачуем іх на гэтым тыдні, насамрэч вельмі хутка».

Спецпасланнік прэзідэнта ЗША Стыў Уіткаф 11 красавіка ў Расеі правёў доўгую сустрэчу з дыктатарам Пуціным. Паводле інфармацыі расейскіх прапагандысцкіх СМІ, размова доўжылася 4,5 гадзіны.

Апошнія навіны