Эксперт раскрыў галоўны «сакрэт» Пуціна
- 18.04.2025, 16:53
Уся справа ў «карцінцы».
Калі Пуцін захварэў ці хаваецца ў сябе ў бункеры, то ўсё адно мільгае на экранах тэлевізараў расейцаў, і ў гэтым яму дапамагаюць высокія тэхналогіі, паведаміў ваенны эксперт Алег Жданаў.
Ваенны эксперт распавёў пра тое, што расейскія СМІ загаварылі аб магчымым выкарыстанні штучнага інтэлекту для стварэння «карцінкі» з Пуціным, калі няма магчымасці паказваць яго самога. Пра гэта Алег Жданаў распавёў на сваім YouTube-канале.
Ваенны эксперт падзяліўся са сваімі гледачамі цікавай інфармацыяй: «Яшчэ адна навіна вельмі цікавая: пазаўчора пад камеры нібы Пуцін (тут менавіта так трэба сфармуляваць) праводзіў пасяджэнне ўрада ў рэжыме відэаканферэнцыі. Дык вось некаторыя расейскія СМІ, а таксама крыніцы ў Крамлі і каля Крамля кажуць пра тое, што ў гэтай відэаканферэнцыі выкарыстоўвалася галаграма, гэта значыць, выява Пуціна была згенераваная так званым штучным інтэлектам».
«Яны выхваляліся, што ў іх ёсць такія тэхналогіі, і атрымліваецца, што Пуцін цяпер будзе «вечна жывы». А дзе сам Пуцін? Кажуць, што ён прыхварэў крыху, а лічбавая карцінка, якую наклалі на відэа, кажа пра тое, што Пуцін жывы і здаровы. Пацвердзіцца гэтая інфармацыя ці не, мы паглядзім, але такі факт на гэты момант абмяркоўваецца, заяўлены некаторымі крыніцамі Расейскай Федэрацыі», - рэзюмаваў Алег Жданаў.