BE RU EN

Небензя ўчыніў скандал у ААН

  • 18.04.2025, 16:31

Сталы прадстаўнік Расеі пачаў супярэчыць Трампу.

Спыненне агню ва Украіне на гэты момант немагчымае, заявіў сталы прадстаўнік Расеі пры ААН Васіль Небензя. «У нас была спроба абмежаванага спынення агню ў дачыненні да энэргетычнай інфраструктуры, якое не было выканана ўкраінскім бокам. У гэтых абставінах казаць аб спыненні агню на гэтым этапе проста нерэалістычна», - сказаў Небензя журналістам пасля закрытых кансультацый Рады бяспекі ААН, піша The Moscow Times.

.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп у тэлефоннай размове з прэзідэнтам РФ Уладзімірам Пуціным 18 сакавіка прапанаваў Расеі і Украіне адмовіцца ад узаемных удараў па энэргетычнай інфраструктуры на 30 дзён.

Трамп напярэдадні пасяджэння Рады бяспекі ААН заявіў, што чакае ад Расеі адказу на сваю прапанову аб спыненні агню ва Украіне «на гэтым тыдні», гэта значыць, да 20 красавіка. “Паглядзім, што будзе. …> Але мы хочам, каб гэта [вайна] спынілася. Мы хочам, каб смерць і забойствы спыніліся», - сказаў амерыканскі прэзідэнт.

Раней крыніца Axios паведаміла, што Трамп можа ўвесці новыя санкцыі супраць Расеі, калі Пуцін не пагодзіцца на замірэнне да канца красавіка. Паводле інфармацыі Fox News, Белы дом разглядае жорсткія абмежаванні супраць расейскага «ценявога флоту». Сам Трамп да гэтага казаў, што можа ўвесці тарыфы да 500% да краін, якія закупляюць расейскую нафту.

Апошнія навіны