BE RU EN

The Sun: Таямнічыя дроны сачылі за візітам Зяленскага да караля Чарльза

  • 18.04.2025, 12:56

Яны зацікавілі брытанскія спецслужбы.

Над маёнткам Сандрынгем, дзе жыве кароль Чарльз III, была ўведзеная новая забарона палётаў. Гэта адбылося пасля таго, як напярэдадні візіту прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага там з'явіліся таямнічыя беспілотнікі, піша The Sun.

Некалькі беспілотнікаў былі зафіксаваныя ў небе над Сандрынгемам за некалькі гадзін да прыбыцця ўкраінскага лідара. Адным з дронаў кіраваў мужчына ў прыпаркаваным аўтамабілі. Інсайдэры кажуць, што гэта «напалохала» службы бяспекі. Аператара высачылі і пагаварылі з ім. Яшчэ адным робатам кіраваў фатограф, аднак паходжанне астатніх беспілотнікаў засталося невядомым.

«Над Сандрынгемам было некалькі беспілотнікаў, і не ўсе былі ідэнтыфікаваныя. Праз некалькі дзён была ўведзеная поўная забарона на палёты дронаў на цэлы год», - кажа інсайдэр.

Службы бяспекі рэкамендавалі абмежаваць палёты вакол маёнтка, улічваючы «грамадскую бяспеку». У распараджэнні пазначана: «Дзяржаўны сакратар пастанавіў, што ў грамадскіх інтарэсах неабходна абмежаваць палёты паблізу Сандрынгем-хаўса, Норфалк, улічваючы меркаванні бяспекі, звязаныя з гэтым месцам, бо яно з'яўляецца рэзідэнцыяй каралеўскай сям'і».

Апошнія навіны