BE RU EN

Зробіць наогул усё: у Нарвэгіі стварылі хатнюю гаспадыню робата

  • 18.04.2025, 14:16
Зробіць наогул усё: у Нарвэгіі стварылі хатнюю гаспадыню робата

Гуманоід умее рабіць большасць з таго, на што часам так цяжка сабрацца з сіламі.

Чалавецтва звыкла да робатаў-пыласмокаў і мноства іншых памочнікаў у доме. Час падвышаць стаўкі, піша «Точка».

Скандынаўскія распрацоўнікі прэзентавалат робата, які здольны выконваць вялікую колькасць задач накшталт прыборкі, гатавання і іншага.

Ходзіць як рэальны чалавек

Робата назвалі Neo Gamma. Ён абсталяваны спецыяльным кантролерам, які дазваляе гуманоіду рухацца з натуральнай чалавечай хадой, нават яго рукі рухаюцца.

Памочнік можа прысядаць, каб паднімаць прадметы з падлогі, садзіцца на крэсла і захоўваць пры гэтым раўнавагу.

Навінка, як сцвярджаюць інжынеры, мае прасунутую сістэму візуальнай маніпуляцыі, якая дазваляе яму браць самыя розныя аб'екты нават у незнаёмых умовах.

Гэтага атрымалася дасягнуць дзякуючы нейрасецям, навучаным прадказваць дзеянні на аснове неапрацаваных звестак з сэнсараў.

Зробіць увогуле ўсё

Сутнасць праекту ў тым, каб робат мог выконваць усе хатнія справы за вас ці разам з вамі.

Напрыклад, раскладваць посуд, прыбіраць падлогу, мыць вокны, заварваць гарбату і далей па спісе. Цікава, што зараджаецца ён, проста седзячы на канапе.

Ацанілі Neo Gamma прыкладна на $22,5 тысячы. А вось тэрміны старту продажу пакуль не ўдакладняюцца.

Апошнія навіны