Беларускае прадпрыемства патрапіла пад санкцыі Украіны
- 18.04.2025, 17:07
Санкцыі прадугледжваюць 16 пунктаў абмежаванняў.
18 красавіка прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі падпісаў указ аб новых санкцыях. У спісе з 60 прадпрыемстваў, дзе ў асноўным расейскія кампаніі, беларускае «СветлагорскХімвалакно» апынулася пад нумарам 20.
Санкцыі прадугледжваюць 16 пунктаў абмежаванняў. Сярод іх блакаванне актываў і абмежаванне гандлёвых аперацый, спыненне транзіту і прыпыненне выканання эканамічных і фінансавых абавязанняў.
"Міністэрству замежных спраў Украіны праінфармаваць кампетэнтныя органы Еўрапейскага звязу, Злучаных Штатаў Амерыкі і іншых дзяржаў аб прымяненні санкцый і паставіць перад імі пытанне аб увядзенні аналагічных абмежавальных мер", - гаворыцца ва ўказе.