BE RU EN

Трамп: Я ведаю, калі мяне дураць, а калі не

  • 18.04.2025, 21:22

Прэзідэнт ЗША адпрэчыў здагадку, што РФ падманвае яго ў рамках «мірных намаганняў».

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп мяркуе, што і Украіна, і Расея праяўляюць жаданне «пакласці канец» поўнамаштабнаму расейскаму ўварванню.

Пра гэта, як паведамляе «Еўрапейская праўда», ён сказаў падчас размовы з журналістамі ў Белым доме 18 красавіка.

Паводле словаў Трампа, «усё маё жыццё было аднымі вялікімі перамовамі, і я ведаю, калі нас дураць, а калі не».

– І я павінен бачыць энтузіязм хацець пакласці гэтаму (вайне. – Рэд.) канец (з боку Украіны і Расеі. – Рэд.). І я думаю, што бачу гэты энтузіязм. Здаецца, я бачу яго з абодвух бакоў, – дадаў ён.

Амерыканскі прэзідэнт адпрэчыў здагадку, што Расея падманвае яго ў рамках гэтых «мірных намаганняў».

«Не, ніхто мяне не дурыць. Я спрабую дапамагчы. Вы ведаеце, гэта была вайна Байдэна... Гэта не вайна Трампа. Гэта вайна, якой не павінна было быць», – адзначыў Трамп.

Апошнія навіны