BE RU EN

Супрацоўнікі ДАІ перасядуць на беларускія матацыклы

  • 19.04.2025, 13:07

Стала вядома, як выглядае Minsk СХ 650.

Даішнікі Цэнтральнага РАУС Менска перасядуць на новыя матацыклы ад менскага «МотаВелаЗавода».

Як паведамляюць у МУС, новы матацыкл ДПС Minsk СХ 650 створаны спецыяльна для папярэджання правапарушэнняў сярод уладальнікаў мотатранспарту, паведамляе «Еўрарадыё».

Транспартны сродак абсталяваны абаронай рухавіка і радыятара, мае відэарэгістратар. Бяспеку кіроўцаў будуць гарантаваць бакавыя дугі і адаптары. У МУС запэўніваюць, што паводле сваіх тэхнічных характарыстык «матацыкл не саступае замежным аналагам». Ці так гэта насамрэч, пакажа час.

Апошнія навіны