BE RU EN

Беларус знайшоў «залатую» манету 1858 года

  • 19.04.2025, 18:11

На аўкцыёнах за такую манету можна атрымаць тысячы даляраў.

У рэдакцыю «Анлайнера» звярнуўся чытач і даслаў фатаграфіі старадаўняй манеты, якая магла б каштаваць ад 2500 да 4000 даляраў. Гаворка ідзе пра залатую манету вартасцю 5 рублёў 1858 з гербам Расейскай імперыі і масіўнай пяцёркай на аверсе.

Такія экзэмпляры сапраўды існуюць і шануюцца на аўкцыёнах. Журналісты паказалі яе эксперту, але ён адразу астудзіў іх запал: гэта падробка.

На жаль, як растлумачыў нумізмат, дасланая манета – падробка.

– Манета цікавая на першы погляд, але, на жаль, гэта падробка. Няма злева і справа ад хваста ініцыялаў мінцмайстра «ПФ» – гэта на аверсе, на рэверсе няма пазначэння Манетнага двара «СПБ». Гэта з дробязяў, а з буйнога – на арыгінале двухгаловы арол вельмі выразны, а на вашым фота ён размыты. Карацей, тут усё не адпавядае арыгіналу. Кошт ёй – 5 рублёў. Сапраўдныя залатыя манеты 5 рублёў 1858 года каштуюць ад 2500 да 4000 даляраў у залежнасці ад стану, – расказаў эксперт.

А вось як павінен выглядаць арыгінал.

Так што, калі вы знайшлі ў сябе такую, віншуем – вы багатыя!

Апошнія навіны