BE RU EN

Пуцін абвясціў «велікоднае перамір'е»

  • 19.04.2025, 17:18

Як адрэагавалі ва Украіне.

Расейскі дыктатар Уладзімір Пуцін абвясціў аб «велікодным перамір'і». Расейскі бок нібыта гатовы прыпыніць на час усе баявыя дзеянні.

Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на заяву расейскага дыктатара.

Падчас сустрэчы ў Крамлі Пуцін заслухаў даклад кіраўніка Генеральнага штаба УС РФ Валерыя Герасімава пра сітуацыю на лініі баявога судотыку і паведаміў, што расейскі бок нібыта спыняе ўсе баявыя дзеянні з 18-й 19 красавіка да 00.00 21 красавіка.

«Кіруючыся гуманітарнымі меркаваннямі, сёння з 18 гадзіны да нулявой гадзіны з нядзелі на панядзелак расейскі бок абвяшчае велікоднае перамір'е», – заявіў дыктатар.

Ён растлумачыў, што на гэты перыяд павінны быць спыненыя ўсе баявыя дзеянні з боку Расеі.

Рэакцыя Украіны на «велікоднае перамір'е» Пуціна

Кіраўнік ЦПД Андрэй Каваленка адзначыў, што гэтае «перамір'е» прадоўжыцца ўсяго 30 гадзінаў.

«А чаму на 30 гадзінаў, а не безумоўнае спыненне агню, як мы прапаноўвалі яшчэ з 11 сакавіка?» – сказаў ён.

Поўнае спыненне агню ва Украіне

Заўважым, што сёлета пры пасярэдніцтве ЗША Украіна і Расея дамовіліся спыніць удары па энэргетычнай і партовай інфраструктуры. Так званае «перамір'е» павінна было пачаць дзеянне 25 сакавіка.

Аднак Расея парушыла ўсе дамоўленасці наносячы ўдары па ўкраінскіх аб'ектах энэргасістэмы.

Заўважым, што ў Саудаўскай Аравіі ўжо адбыліся два раўнды перамоваў прадстаўнікоў Украіны і ЗША, а таксама Вашынгтона з Масквой.

Адзін з буйных беларускіх банкаў папярэджвае пра правядзенне тэхнічных працаў

Плацежныя аперацыі будуць недаступныя.

«Беларусбанк» папярэдзіў, што некаторыя плацежныя аперацыі ў ноч 19 на 20 красавіка будуць недаступныя.

У сувязі з правядзеннем банкам тэхнічных працаў для кліентаў будуць часова недаступныя некаторыя аперацыі ў падраздзяленнях банка, у сістэме «Разлік» (АРІП) і ў інфакіёсках.

Працы будуць праходзіць у перыяд часу з 23:00 19.04.2025 да 7:00 20.04.2025. Абмяжуюць аперацыі з укладнымі і бягучымі рахункамі, пагашэнне крэдытаў, а таксама дзеянні ў афармленні банкаўскіх картак.

Больш за тое, у перыяд часу з 00:30 да 02:30 20 красавіка ў падраздзяленнях банка будуць недаступныя аперацыі з грашовай наяўнасцю і плацежнымі картамі.

Апошнія навіны