Адзін з буйных беларускіх банкаў папярэджвае пра правядзенне тэхнічных працаў
- 19.04.2025, 17:19
Плацежныя аперацыі будуць недаступныя.
«Беларусбанк» папярэдзіў, што некаторыя плацежныя аперацыі ў ноч 19 на 20 красавіка будуць недаступныя.
У сувязі з правядзеннем банкам тэхнічных працаў для кліентаў будуць часова недаступныя некаторыя аперацыі ў падраздзяленнях банка, у сістэме «Разлік» (АРІП) і ў інфакіёсках.
Працы будуць праходзіць у перыяд часу з 23:00 19.04.2025 да 7:00 20.04.2025. Абмяжуюць аперацыі з укладнымі і бягучымі рахункамі, пагашэнне крэдытаў, а таксама дзеянні ў афармленні банкаўскіх картак.
Больш за тое, у перыяд часу з 00:30 да 02:30 20 красавіка ў падраздзяленнях банка будуць недаступныя аперацыі з грашовай наяўнасцю і плацежнымі картамі.