Беларусаў запрашаюць на супольнае святкаванне Вялікдня ў Варшаве
- 19.04.2025, 17:41
Літургія будзе праходзіць на беларускай мове.
Беларуская хрысціянская абшчына ў Варшаве запрашае ўсіх ахвотных разам адсвяткаваць Вялікдзень:
— У суботу 19 красавіка а 21.00 на Плошчы Трох Крыжоў у касцёле святога Аляксандра распачнецца Літургія Вігіліі Пасхальнай.
Молімся па-беларуску. Запрашайце сяброў. Прыходзьце на свята. Хрыстос перамог смерць і зло. Разам з ім і мы пераможам.