BE RU EN

Украінскія войскі прасунуліся на Белгародшчыне

  • 19.04.2025, 19:32

УСУ павялічылі зону кантролю на тэрыторыі РФ.

Украінскія вайскоўцы прасунуліся ўглыб Белгарадскай вобласці Расеі. Пра гэта паведаміў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ў Telegram у суботу, 19 красавіка.

«Толькі што дакладваў галоўны камандзір Аляксандр Сырскі. Нашыя сілы сёння працягвалі актыўнасць на тэрыторыі Курскай вобласці і захоўваюць пазіцыі. На тэрыторыі Белгарадскай вобласці нашы вайскоўцы прасунуліся і павялічылі нашу зону кантролю», - напісаў кіраўнік дзяржавы.

Нагадаем, 7 красавіка Зяленскі ўпершыню афіцыйна пацвердзіў прысутнасць украінскіх вайскоўцаў у Белгарадскай вобласці РФ. З ягоных слоў, дзеянні ўкраінскіх вайскоўцаў на Белгарадскім напрамку сарвалі планы расейцаў па наступленні на Харкаўскую і Сумскую вобласці.

Апошнія навіны