BE RU EN

УСУ разбілі калону тэхнікі расейцаў на Навапаўлаўскім кірунку

  • 2.04.2025, 18:10

Відэафакт.

Узброеныя Сілы Украіны адбілі штурм расейскіх акупацыйных войск на Навапаўлаўскім кірунку. Вайскоўцы 31-й асобнай механізаванай брыгады і асобнай прэзідэнцкай брыгады імя гетмана Багдана Хмяльніцкага разбілі калону тэхнікі расейцаў, паведамляе прэс-служба Сухаземных войск Узброеных Сіл Украіны ў Telegram.

Войскі РФ спрабавалі выкарыстаць дрэнныя варункі надвор'я на сваю карысць і кінулі ў наступ значную колькасць матацыклаў і тры баявыя машыны пяхоты. Аднак акупантам не ўдалося заспець украінскіх ваяроў знянацку. Сілы абароны «выпалілі» калону і ліквідавалі расейскую пяхоту.

Апошнія навіны