Прэм'ер Канады перад выбарамі паабяцаў мільярды на абарону ад Трампа
- 20.04.2025, 10:48
Сталі вядомыя падрабязнасці новай абароннай праграмы.
Прэм'ер-міністр Канады і лідар Ліберальнай партыі Марк Кэрні ў сваім перадвыбарным плане зрабіў акцэнт на новых ваенных выдатках і падтрымцы Канады супраць экспансіянісцкай візіі амерыканскага прэзідэнта Дональда Трампа.
Пра гэта піша Politico.
Кэрні заявіў, што цяпер Канада павінна «падрыхтавацца да пагрозаў з боку Амерыкі самому нашаму суверэнітэту».
«Прэзідэнт Трамп спрабуе зламаць нас, каб Амерыка магла валодаць намі, але гэтага ніколі не адбудзецца. Канада – не Амерыка, і ніколі ёю не будзе, але мы павінны зрабіць больш, чым проста прызнаць гэта, як справіцца з гэтай новай рэальнасцю», – акцэнтаваў прэм'ер краіны.
Кэрні паабяцаў, што ў выпадку перамогі Ліберальнай партыі ягоны ўрад выдаткуе 30,9 млрд канадскіх даляраў на абарону цягам наступных чатырох гадоў і дасягне мэтавага паказніка абаронных выдаткаў Канады ў NATO на ўзроўні 2% ВУП да 2030 года – на два гады раней за цяперашнія абяцанні.
Значная частка новых выдаткаў будзе накіраваная на ўмацаванне канадскай Поўначы, каб стрымаць уплыў Кітая, які спрабуе прабрацца на тэрыторыю карэнных народаў у Арктыцы.
Палова выдаткаў пойдзе на новую ваенную тэхніку і ўзбраенне для канадскіх узброеных сілаў, напрыклад падводныя лодкі і ледаколы для маніторынгу і абароны берагавых ліній, у тым ліку ў Арктыцы, ад расейскай і кітайскай агрэсіі. Гэта ўключае ў сябе новыя беспілотнікі для мораў і неба.
Лібералы заявілі, што іх платформа закліканая абараніць суверэнітэт і культуру Канады ад Злучаных Штатаў і «неапраўданай гандлёвай вайны» Трампа, якую Карні назваў спробай аслабіць Канаду.
«Неапраўданая і безразважная гандлёвая вайна Амерыкі пагражае канадскім працоўным месцам, бізнэсу і нашаму ладу жыцця. Перад абліччам гэтай пагрозы ў нас ёсць план пабудовы самай моцнай эканомікі ў G7», – сказаў Кэрні.
План таксама факусуюць на ліквідацыі гандлёвых бар'ераў паміж правінцыямі Канады, каб дапамагчы кампенсаваць тарыфы Трампа, на падтрымцы сельскагаспадарчаму сектару, які трапіў у эпіцэнтр гандлёвай вайны з ЗША і Кітаем, а таксама на пашырэнні ланцужка паставак аўтамабільнага сектара ў Антарыё.
Партыя таксама хоча пабудаваць новыя гандлёвыя стасункі з Еўропай і Азіяй.