BE RU EN

У Расеі разбіўся на гелікаптэры 28-гадовы пілот, які ваяваў супраць Украіны

  • 20.04.2025, 11:41

Інцыдэнт адбыўся ў Алтайскім краі.

Стала вядома пра «дэнацыфікацыю» чарговага акупанта, пілота гелікаптэра Мі-8 Іллі Ванькоўскага. Удзельнік расейска-ўкраінскай вайны разбіўся разам з яшчэ адным расейскім пілотам 18 сакавіка ў Ленінградскай вобласці, піша «Обозреватель».

Пахавалі акупанта, на рахунку якога было «больш за 300 баявых вылетаў» праз месяц: пахаванне давялося пераносіць, паколькі ўмовы надвор'я не дазволілі своечасова даставіць труп захопніка ў ягоны родны Алтайскі край, які ўваходзіць у «звышдзяржаву» РФ. Смерць Ванькоўскага пацвердзіў кіраўнік Тальменскага раёна Алтайскага краю Ігар Жаркоў.

Паводле словаў расейскага чыноўніка, Ванькоўскі «дэнацыфікаваўся» яшчэ 18 сакавіка. Гелікаптэр Мі-8, камандзірам якога быў акупант, пацярпеў крушэнне ў Ленінградскай вобласці. У расейскім Мінабароны тады сцвярджалі, што здарылася гэта «пры выкананні планавага вучэбна-трэніровачнага палёту». Акрамя Ванькоўскага тады «дэнацыфікаваўся» і другі пілот, які знаходзіўся на борце.

«Паважаныя землякі, з жалем паведамляю, што 18 красавіка ў царкве Святога Духа ў Тальменцы адбудзецца цырымонія развітання з героем – Іллём Сяргеевічам Ванькоўскім, які загінуў пры выкананні воінскага абавязку. Ягоная служба – прыклад мужнасці і адвагі. Ілля Сяргеевіч служыў камандзірам гелікаптэра Мі-8, меў званне капітана, быў ветэранам баявых дзеянняў. Герой служыў Айчыне больш за 10 гадоў, з пачатку паступлення ў Ваенна-паветраную акадэмію Узброеных сілаў Расеі. За час правядзення спецыяльнай ваеннай аперацыі здзейсніў больш за 300 баявых вылетаў. Трагічна загінуў 18 сакавіка 2025 года падчас навучальных палётаў», – напісаў Жаркоў.

Зрэшты, як гэта бывае ў «звышдзяржаве», дабрацца да аддаленых ад Масквы месцаў ва ўмовах татальнай бездаражы задача не з лёгкіх. Вось і Ванькоўскага, які замест таго, каб уладкоўваць сваю краіну, выправіўся разбураць чужую, у абумоўленыя тэрміны давезці не паспелі. Затрымку патлумачылі «ўмовамі надвор'я». А пахаванне «добрага сем'яніна, надзейнага таварыша, адкрытага, рознабаковага і шчырага» ваеннага злачынца давялося адкласці на суткі.

Апошнія навіны