BE RU EN

«Рана ці позна, але зло адступіць і жыццё пераможа»

  • 20.04.2025, 12:35

Уладзімір Зяленскі павіншаваў украінцаў з Вялікаднем.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі павіншаваў украінцаў са светлым святам Хрыстовага Уваскрэсення.

Пра гэта паведамляе Цензор.НЕТ са спасылкай на відэа-віншаванне Зяленскага.

«Зло мае свой час, а Бог мае свой дзень. Гэта адзін з сэнсаў, які закладзены ў гісторыю Хрыста. Пра тое, што рана ці позна, але абавязкова зло адступіць і жыццё пераможа.

Мы хочам гэтага ўсе 1152 дні поўнамаштабнай вайны. Мы адзіныя ў гэтым. Штодня і асабліва сёння, калі ўкраінцы ўсіх хрысціянскіх канфесій адзначаюць Вялікдзень у адну дату. Разам. Мы разам змагаемся за Украіну. І разам молімся за Украіну», – адзначыў ён.

«Няхай час зла скончыцца. Прыйдзе дзень жыцця. Дзень міру. Дзень Украіны. Дзень даўжынёй у век. І мы зможам зноў сабрацца разам. За адным сталом. У мірны Вялікдзень.

Няхай усё гэта здзейсніцца.

Няхай Бог дапаможа нам у гэтым.

Няхай будзе мір. Няхай будзе Украіна.

Хрыстос уваскрос!

Сапраўды ўваскрос!» – дадаў кіраўнік украінскай дзяржавы.

Апошнія навіны