Буйны лясны пажар перакінуўся на Беларусь з Украіны
- 20.04.2025, 16:09
Для тушэння давялося прыцягнуць сілы некалькіх раёнаў.
У Беларусі здарыўся трансгранічны пажар. Гарэлі лясы, якія належаць да Мілошавіцкага лясгаса. Агонь на іх перайшоў з тэрыторыі Украіны, паведамляюць у Мінлясгасе.
Праз узгаранне пацярпелі дзясяткі гектар ляснога фонду. Дакладная плошча ачага яшчэ ўстанаўліваецца.
У ліквідацыі пажару былі задзейнічаныя сілы не толькі Мілошавіцкага, але і Лельчыцкага, Ельскага, Калінкавіцкага, Мазырскага лясгасаў. Давялося таксама прыцягнуць Нараўлянскі спецлясгас і Лельчыцкі РАНС.