BE RU EN

Менскае «Дынама» скончыла барацьбу ў плэй-оф КХЛ

  • 20.04.2025, 17:17

Вярнуцца на «Менск-Арэну» не ўдалося.

Чэлябінскі «Трактар» і менскае «Дынама» правялі пятую сустрэчу ў рамках другога раунда плэй-оф КХЛ, якая стала для каманды Дзмітрыя Квартальнага апошняй.

Сёлета «Дынама» ўпершыню ў гісторыі выйшла ў другі раунд плэй-оф Кантынентальнай хакейнай лігі. У першым раундзе беларуская каманда перамагла маскоўскі ЦСКА - серыя скончылася з лікам 4:2 на карысць менчукоў.

Другі раунд, ён жа чвэрцьфінал кубка, складаўся няпроста. У першых двух матчах на выездзе менская каманда саступіла літаральна на апошніх хвілінах з лікам 2:4 і 2:3.

Трэцяя сустрэча на «Менск-Арэне» стала сенсацыяй - матч скончыўся на карысць «Дынама» - 8:0. Але праз дзень менчукі зноў крыўдна ўступілі з лікам 2:3.

У пятым матчы, які прайшоў у Чэлябінску, два першыя перыяды адбыліся без галоў. У трэцім «Трактар» закінуў дзве шайбы, пасля чаго менчукі паспелі адыграць адну. Але за 10 секунд да канца матча расейская каманда закінула ў пустую браму «Дынама». У выніку гульня скончылася з лікам 3:1 на карысць каманды з Чэлябінска. Выніковы лік у серыі - 4:1 на карысць «Трактара».

Апошнія навіны