У ЗША стварылі незвычайны робат-грузавік
- 20.04.2025, 18:53
Без GPS і аператара.
Амерыканская кампанія Overland AI з Сіэтла прадэманстравала інавацыйны аўтаномны транспартны сродак ULTRA, створаны для выканання тактычных задач у самых складаных варунках.
Аб гэтым піша Interesting a target="_blank" href="https://interestingengineering.com/military/overland-ai-unveils-autonomous-military-vehicle?group=test_b">Interesting Engineering.
Новы дрон-грузавік здольны перасоўвацца па перасечанай мясцовасці без выкарыстання GPS і без удзелу аператара, гарантуе высокі ўзровень аўтаноміі, бяспекі і эфектыўнасці ў крытычна важных аперацыях. ULTRA інтэгруе ў сабе як апаратныя развязанні, так і праграмныя модулі, у тым ліку інфраструктуру SPARK і праграмны комплекс OverDrive, што робіць яго цалкам гатовым да размяшчэння на лініі фронту.
Сярод ключавых характарыстык аўтамабіля - грузападымальнасць амаль 450 кілаграмаў, максімальная хуткасць 56 кіламетраў на гадзіну і запас ходу блізу 160 кіламетраў. Пры даўжыні 3,94 метра, шырыні 1,83 метра і вышыні 1,52 метра, ULTRA застаецца кампактным і манеўраным, а яго маса складае амаль 1588 кілаграмаў. Гэта дазваляе яму выконваць працяглыя місіі, не патрабуючы частых дазаправак, і пранікаць у цяжкадаступныя рэгіёны - ад джунгляў да вулканічных масіваў.
ULTRA не проста аўтаномны транспартны сродак, а паўнавартасная модульная платформа для лагістыкі, выведкі, абароны ад дронаў і забеспячэння гуманітарных аперацый. Яна здольная працаваць у сетках 5G, праз спадарожнікавыя каналы і лакальныя ячэістыя сеткі, што забяспечвае ўстойлівую сувязь з камандзірамі і штабамі. Надзейнасць і дакладнасць каардынацыі місій дадаткова забяспечваюцца інтэрфейсам Overwatch – сістэмай каманднага кіравання, распрацаванай для тактычных аператараў.
Праект ULTRA стаў вынікам больш чым дзясяці гадоў даследаванняў у галіне робататэхнікі і ШІ. Да прэзентацыі мадэлі кампанія ўжо атрымала кантракт на суму 18,6 млн даляраў ЗША ад вайсковага падраздзялення ў інавацыях. Новае пакаленне вайсковай тэхнікі ад Overland AI здольнае змяніць падыход да тактычных наземных аперацый і задаць новы стандарт аўтаномнасці.