BE RU EN

Беларуска Шымановіч аформіла пераможны дубль на турніры ITF у ЗША

  • 20.04.2025, 19:50

Беларуская тэнісістка перамагла ў адзіночным і парным разрадах.

Беларуская тэнісістка Ірына Шымановіч стала пераможцай турніру ITF у амерыканскім Зефірфілсе з прызавым фондам $40 тыс.

Сёння ў вырашальным паядынку адзіночнага разраду беларуска ўпэўнена перайграла ў двух сэтах амерыканскую тэнісістку Кэці Макналі - 6:4, 6:0.

Раней у фінальным матчы парнага разраду Ірына Шымановіч разам з расейскай Марыяй Козыравай таксама ў дзвюх партыях перамаглі амерыканак Марыю Матэас і Алану Сміт - 6:4, 6:1.

Апошнія навіны