BE RU EN

ЦСД: Велікодная спецаперацыя Крамля была няўдалая

  • 21.04.2025, 8:01

Украіна паказала сапраўдныя намеры Расеі.

Кіраўнік Цэнтра супрацьдзеяння дэзінфармацыі пры РНБА Украіны Андрэй Каваленка перакананы, што спроба Расеі абвінаваціць Украіну ў зрыве так званага «велікоднага замірэння», якое ў суботу, 19 красавіка, абвясціў расейскі дыктатар Уладзімір Пуцін, цалкам была няўдалая.

«Інфармацыйная аперацыя расейцаў, мэтай якой было абвінаваціць Украіну ў зрыве «замірэння», правалілася, у тым ліку ў заходнім інфаполі. Сама Расея не прытрымлівалася абвешчанага ёю ж спынення агню, і месцамі выкарыстоўвала сітуацыю для падрыхтоўкі да магчымых новых штурмавых дзеянняў, а на ключавых кірунках працягвала баі», - гаворыцца ў яго паведамленні ў Telegram.

Каваленка дадаў, што «велікоднае замірэнне» можна было б падоўжыць на 30 дзён, калі б Расея хацела сапраўды закончыць вайну.

«Вось і стане зразумела хутка, ці сапраўды Расея накіраваная на спыненне вайны. Пакуль гэтага не відаць», - піша ён.

Кіраўнік ЦПД падкрэсліў, што спробы расейскага дыктатара пераканаць заходнія краіны ў жаданні Крамля спыніць вайну былі няўдалыя.

«Яшчэ раз адзначу, спроба Пуціна выставіць сябе галоўным міратворцам правалілася ў інфармацыйным полі. Гэта важна», - дадаў ён.

Раней расейскі дыктатар Уладзімір Пуцін загадаў спыніць усе баявыя дзеянні з 18:00 19 красавіка да 00:00 21 красавіка.

20 красавіка ў Генштабе УСУ паведамілі, што нягледзячы на абвешчанае Пуціным «велікоднае замірэнне», з пачатку дня на 16:00 на фронце адбылося 45 баявых сутыкненняў.

Апошнія навіны