Расея адпрэчыла прапанову ЗША аб замірэнні
- 21.04.2025, 9:25
Захарава заявіла аб "абстрэлах з амерыканскіх HIMARS".
Прэс-сакратарка МЗС краіны-агрэсаркі Расеі Марыя Захарава цынічна адрэагавала на прапанову Дзяржаўнага дэпартамента ЗША аб падаўжэнні "велікоднага замірэння".
У сваім Telegram-канале яна традыцыйна абвінаваціла Украіну ў нібыта парушэннях спынення агню.
Захарава сцвярджае, што падчас «велікоднага замірэння» УСУ нібыта выкарыстоўвалі амерыканскую сістэму залпавага агню HIMARS для ўдараў па расейцах.
Прадстаўніца МЗС РФ таксама абвінаваціла Украіну ў нібыта парушэнні "энэргетычнага замірэння", бяздоказна заявіўшы аб ударах па "цывільнай энэргетычнай інфраструктуры" Расеі.
Раней у Дзярждэпе ЗША паведамілі, што падтрымліваюць працяг аднадзённага "велікоднага замірэння", нягледзячы на тое, што Крэмль заяўляў, што загаду аб падаўжэнні не было.