Украінская гімнастка адмовілася фатаграфавацца з беларускай
- 21.04.2025, 9:54
Таісія Анафрыйчук здабыла золата ў практыкаваннях з абручом на Кубку свету.
У нядзелю, 20 красавіка, украінская гімнастка Таісія Анафрыйчук здабыла золата ў практыкаваннях з абручом на Кубку свету ў мастацкай гімнастыцы ў сталіцы Азербайджана Баку. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе каманды Украіны ў мастацкай гімнастыцы.
Другое месца ў спаборніцтвах заняла былая расейка Вера Тугалукова, якая прадстаўляла Кіпр, а трэцяе - нейтральная гімнастка з беларускім пашпартам Настасся Салос. Украінская спартоўка публічна адмовілася ад фота з імі.
Таксама Таісія Анафрыйчук атрымала другое месца ў практыкаваннях з мячом. Золата атрымала экс-расейка Вера Тугалукова, а беларуска Салос - бронзу.