У Курскай вобласці ўкраінскія дэсантнікі ўзялі ў палон адразу дзевяцёх вайскоўцаў РФ
- 21.04.2025, 9:56
Двое палонных паведамілі, што родам з акупаванага Крыма.
Дзевяцёх вайскоўцаў краіны-агрэсаркі РФ узялі ў палон украінскія дэсантнікі разам з сумежнымі падраздзяленнямі ў Курскай вобласці РФ.
Пра гэта ў панядзелак, 21 красавіка, паведамілі ў Дэсантна-штурмавых войсках Узброеных сіл Украіны, публікуючы відэа з палоннымі ваякамі РФ, якія апынуліся з Пермскага краю, Астраханскай і Тамбоўскай абласцей, Варонежа, Мурманска, Нальчыка, Ніжняга Ноўгарада.
Двое палонных паведамілі, што родам з часова акупаванага Расеяй Крыма.
«Я, Ермакоў Андрэй Мікалаевіч. Нарадзіўся 27 сакавіка, 1982 года ў Крыме, горад Бахчысарай. 810 брыгада, трэцяя рота, шараговец», - кажа адзін з мужчын на відэа.
Іншы крымчук, назваўшыся Апанасенкам Дзмітрыем, паведаміў, што ён з пасёлка Раздольнае.
«Спачатку пагадзіліся бараніць ілюзорныя фантазіі крамлёўскага дыктатарскага рэжыму, але замест ганебнай гібелі, выбралі палон і здаліся ўкраінскім ваярам», - пракаментавалі ў ДШУ УСУ кадры.