Трамп выставіў умовы для скасавання імпартных мытаў
- 21.04.2025, 10:23
Кіраўнік Белага дома заявіў, што да яго звяртаюцца з просьбай скасаваць тарыфы.
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп выставіў сваю галоўную ўмову для краін, якія жадаюць скасавання мыт на імпарт прадукцыі.
На сваёй старонцы ў сацсетцы Truth Social ён напісаў, што шэраг сусветных лідараў і кіраўнікоў прадпрыемстваў звярнуліся да яго з просьбай аб вызваленні ад тарыфаў.
«Прыемна бачыць, што свет ведае, што мы настроены сур'ёзна, таму што так і ёсць! Яны павінны выправіць несправядлівасць, прычыненую дзесяцігоддзямі злоўжыванняў, але гэта будзе нялёгка. Мы павінны аднавіць багацце нашай вялікай краіны і стварыць сапраўдную ўзаемнасць.
2 красавіка адміністрацыя прэзідэнта ЗША афіцыйна ўвяла "ўзаемныя" мыты, якія закранулі блізу 185 краін. Мінімальны памер тарыфу склаў 10% (у тым ліку і для Украіны).