BE RU EN

Кітайцы пачалі кантрабандай вывозіць з Расеі вайсковую экіпіроўку

  • 21.04.2025, 10:47

У РФ заявілі аб "прамысловым шпіянажы".

Грамадзяне Кітая пачалі актыўна вывозіць з Расеі бронекамізэлькі, тактычныя заплечнікі, вайсковую форму і іншую экіпіроўку для вывучэння і далейшай вытворчасці больш танных аналагаў, паведамілі "Известиям" крыніцы ў праваахоўных органах.

"Назіраецца павелічэнне колькасці незаконных аперацый, звязаных з вывазам тавараў вайсковага і падвайнога прызначэння", - адзначыў адзін з суразмоўцаў выдання.

Так, у сярэдзіне красавіка праваахоўныя органы ў Маскве затрымалі грамадзяніна КНР 1997 года нараджэння адразу пасля адпраўкі поштай двух разгрузачных камізэлек, у тым ліку мадэлі «Ратнік» з патрульным ранцам 6ш117. Як высветлілася падчас расследаванняў, да гэтага замежнік пераправіў у Кітай дзве агульнавайсковыя бронекамізэлькі 6Б45, баявыя ранцы і іншую ваенную экіпіроўку. На гэты момант разглядаецца пытанне аб прыцягненні кітайца да крымінальнай адказнасці паводле п. 1.1 арт. 226.1 КК РФ (незаконнае перамяшчэнне праз мяжу РФ і ЕЭС стратэгічна важных тавараў і рэсурсаў). Летась у снежні ў Маскве за кантрабанду вайсковай экіпіроўкі таксама быў затрыманы студэнт з Кітая. 27-гадовы іншаземец захоўваў бронекамізэлькі, гільзы ад куль, бронепліты і іншую экіпіроўку проста ў інтэрнаце ВНУ, у якім вучыўся. На допытах ён сцвярджаў, што легальна набыў усе прадметы на сайтах аб'яў.

Спробы грамадзян КНР вывезці з Расеі вайсковае абсталяванне і экіпіроўку пачалі фіксаваць з 2022 года, калі раснйскае войска поўнамаштабна ўварвалася ва Украіну Увосень таго ж года закончыўся адзін з першых працэсаў над кітайцам, які ажыццяўляў кантрабанду датчыкаў у вайсковай тэхнікі. "РУСАРМ" Руслана Шапіева, вываз прадукцыі вайсковага выкарыстання з Расеі можа здзяйсняцца ў інтарэсах замежных спецслужбаў.

Экспэрт таксама адзначыў, што кітайскія копіі расейскай вайсковай прадукцыі каштуюць танна, але пры гэтым у іх нізкая якасць. “Да кітайскіх шаломаў пытанняў няма, а вось да бронекамізэлек, шчыра кажучы, ёсць. Сама форма, сама эрганоміка пакідае жадаць лепшага”, - растлумачыў Шапіеў. Ён думае, што ў Кітая ёсць прамысловыя магчымасці вырабіць якасную экіпіроўку для вайскоўцаў, але няма адпаведных тэхналогій у вытворчасці бронепліт.

Апошнія навіны