BE RU EN

Самалёту з Варшавы ў гішпанскі Більбао давялося экстрана сесці

  • 21.04.2025, 10:54

Праз агрэсіўнага пасажыра.

Самалёту авіякампаніі Wizz Air, які выконваў рэйс з польскай Варшавы ў гішпанскі Більбао, давялося садзіцца ў Франкфурце-на-Майне праз агрэсіўнага пасажыра, які мог знаходзіцца ў стане алкагольнага ап'янення, паведамляе PAP.

Самалёт прыбыў да месца прызначэння з паўтарагадзіннай затрымкай ужо без агрэсіўнага пасажыра, якога затрымала нямецкая паліцыя.

"Рэйс быў зменены праз агрэсіўныя паводзіны пасажыра на борце", – пацвердзіў прадстаўнік Wizz Air.

Са слоў пасажыраў, агрэсіўны мужчына, нацыянальнасць якога не пазначана, знаходзіўся ў стане алкагольнага ап'янення.

Інцыдэнт таксама затрымаў зваротны рэйс больш як на 1,5 гадзіны.

Апошнія навіны