BE RU EN

На рынку працы ў Беларусі зафіксаваны новы антырэкорд

  • 21.04.2025, 11:04

Дэфіцыт работнікаў перавысіў псіхалагічную адзнаку.

Дэфіцыт работнікаў у Беларусі 21 красавіка перавысіў адзнаку 200 тысяч чалавек. Столькі прапаноў ад наймальнікаў было размешчана ў агульнарэспубліканскай базе вакансій. Нагадаем, на фоне нястачы кадраў Аляксандр Лукашэнка заявіў, што Беларусь гатовая прыняць да 150 тысяч працоўных мігрантаў з Пакістана, піша «Зеркало».

Колькасць прапаноў ад наймальнікаў у агульнарэспубліканскай базе вакансій пастаянна мяняецца — адны дадаюцца, іншыя — знікаюць. Так, на раніцу 21 красавіка ў ёй было крыху больш за 200 тысяч аб'яў. А на момант выхаду гэтага тэксту - 199 972. Столькі кадраў у Беларусі раней яшчэ не патрабавалася - гэта рэкордны паказчык.

Амаль па 67,3 тысячы вакансій гатовы плаціць да 1000 рублёў, па астатніх — больш. Як правіла, наймальнікі паказваюць у аб'явах сумы да выплаты падаткаў.

Больш за ўсё работнікаў патрабуецца ў Менску - 54 776. Для параўнання: на 14 лютага ў сталіцы было 51,9 тысяч прапаноў для шукальнікаў. Нагадаем, раней у Мінпрацы звярталі ўвагу на тое, што ў Менску патрабуецца больш за ўсё работнікаў - каля чвэрці ад усіх вакансій у краіне. Асабліва патрэбны ў сталіцы кадры ў сферы IT, гандлі і медыцыне.

Апошнія навіны