BE RU EN

У Менску пабіты тэмпературны рэкорд 1911 года

  • 21.04.2025, 11:49

Паветра ў сталіцы прагрэлася да 23,7 градуса.

Тэмпературны рэкорд 114-гадовай даўніны пабіты ўчора у Менску, сведчыць праведзены "Позіркам" параўнальны аналіз аператыўных і архіўных звестак Белгідрамета.

Паветра ў сталіцы прагрэлася да 23,7 градуса. Гэта на 1,3 градуса вышэй за ранейшы максімум, зафіксаваны 20 красавіка 1911 года.

Пабіта таксама сем рэкордаў, якія трымаліся з 1950 года. Усяго за дзень на беларускіх метэастанцыях перапісана 35 лакальных максімумаў, аднак абсалютны рэкорд дня выстаяў (26,9 градуса ў Брагіне ў 2000 годзе) - да паўтору не ставала 0,5 градуса.

Апошнія навіны