«Тры гадзіны на мяжу - казка»
- 21.04.2025, 14:17
Што адбываецца на мяжы Беларусі з ЕЗ.
Раніцай 21 красавіка перад адзіным адкрытым для аўтамабіляў пунктам пропуску ў ЕЗ "Берасце" чакаюць 170 аўтамабіляў, а аўтобусных чэргаў няма, паведамляе "Белсат" са спасылкай на Дзяржаўным памежны камітэт Беларусі.
Кіроўцы, якія ў апошнія дні ехалі з Беларусі ў Польшчу, расказваюць у тэматычных чатах, што з моманту рэгістрацыі ў чарзе на выезд ад польскіх памежнікаў часцей за ўсё прайшло 8–12 гадзін.
У бок Беларусі ноччу 21 красавіка чэргаў не было.
Пасажыры аўтобусаў адзначаюць: пры ўездзе з Беларусі ў Польшчу чэргаў не было ці яны былі зусім невялікія. На мяжы людзі праводзілі каля 6 гадзін. А тыя, хто ехаў з Польшчы ў Беларусь, чакалі на мяжы 3 гадзіны.
"Нават з рэнтгенам аўтобуса 3 гадзіны на мяжу - казка!", - піша адзін з падарожнікаў.
Пры гэтым застаюцца вялікія чэргі з фураў на ўездах у ЕЗ з Беларусі.
“Літоўскі кірунак застаецца самым загружаным для фур. Перад памежным пераходам “Меднікі” (“Каменны Лог”) фіксуецца 390 грузавікоў, якія чакаюць уезду на сумежную тэрыторыю”, - паведамляе Дзяржаўны памежны камітэт.
У пункце "Беняконі" ўезду ў ЕЗ чакаюць 470 грузавых аўтамабіляў.
Перад латышскім памежным пераходам "Патэрніекі" чакаюць яшчэ 385 фур.