Лукашэнка пагражае чыноўнікам
- 21.04.2025, 14:34
Дыктатар загадаў "паставіць на месца" сваіх прызначэнцаў.
Дыктатар Лукашэнка здзейсніў паездку ў Віцебскую вобласць, дзе пачаў пагражаць чыноўнікам.
- Інсайдэрская табе інфармацыя, - сказаў дыктатар кіраўніку спраў сваёй адміністрацыі Юрыю Назараву. - Найбліжэйшым часам Субоцін (старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Субоцін. - Заўв. рэд.) будзе не на нагах хадзіць, а ў найлепшым выпадку на руках або на галаве. Усё плачамся: "Ах, Віцебская вобласць, яна можа - не можа". Ну мы зараз паглядзім, што яны павінны зрабіць. Ігар Пятровіч (Сяргеенка. - Заўв. рэд.) тут дрэнна працуе як упаўнаважаны. Таму найбліжэйшым часам і па ўпаўнаважаных пройдземся.
Дыктатар таксама запатрабаваў кіраўніка Камітэта дзяржкантролю Васіля Герасімава "праверыць усю Віцебскую вобласць".