WP: Маск рыхтуецца пакінуць працу ва ўрадзе ЗША
- 21.04.2025, 16:58
Ініцыятыва мільярдэра была няўдалая.
Кіраўнік Дэпартамента эфектыўнасці ўрада (DOGE) Ілан Маск, чый статус спецыяльнага дзяржаўнага службоўцы заканчваецца ў траўні, гатовы сысці з урада Дональда Трампа, бо стаміўся ад «непрыемных і неэтычных нападак» з боку палітычных левых. Тым не менш, ён мяркуе, што гэта не зменіць уплыў яго праграмы, бо працаўнікі DOGE ужо працуюць у шматлікіх федэральных агенцтвах, піша The Washington Post са спасылкай на крыніцы.
«Ніхто не можа сказаць, што DOGE не дабіўся гістарычнага поспеху. Вынікі кажуць самі за сябе», - кажа высокапастаўлены чыноўнік адміністрацыі Трампа, якая называе DOGE прыкладам таго, як хутка рэфармаваць цяжкую бюракратыю.
Адзначаецца, што калі Маск разаслаў дзяржаўным службоўцам лісты з патрабаваннем расказаць аб «пяці рэчах, якія вы зрабілі на гэтым тыдні», многія проста праігнаравалі дырэктыву, хоць мільярдэр пагражаў звальненнем. Са звестак журналістаў, на брыфінгу для вышэйшых афіцэраў аддзела кадраў урада ЗША кіраўніка Управы кіравання персаналам заявілі, што дырэктыва з'яўляецца добраахвотнай, і невыкананне патрабаванняў не будзе лічыцца адстаўкай.
Таксама лідары OPM заявілі, што агенцтва не мае намеру нічога рабіць з паведамленнямі, адпраўленымі супрацоўнікамі. На фоне чаканага адыходу мільярдэра ад улады і паслаблення ягонага ўплыву супярэчлівыя паведамленні і блытаніна далі меркаваны вынік. Цяпер федэральныя агенцтвы ЗША прытрымліваюцца непаслядоўнай палітыкі ў адказах на электронныя лісты DOGE, а ўсё больш людзей адмаўляюцца адказваць.
Напрыклад, у Міністэрстве сельскай гаспадаркі ЗША персанал спачатку атрымаў інструкцыю не адказваць на электронны ліст, але затым кіраўніцтва заявіла, што над адказам трэба падумаць, і накіравала некалькі прапаноў наконт паведамленняў. Праз тыдзень пасля гэтага супрацоўнікам сказалі абавязкова даслаць адказ, але паведамленні не назвалі абавязковымі.
Праз гэта многія супрацоўнікі надумалі не адказваць, а некаторыя нават пачалі пісаць па расейску. Так яны хацелі заблытаць чалавека ці штучны інтэлект, які правярае ліст.
«Я ўвогуле не адпраўляў ніводнага (ліста). Я не думаю, што мне трэба апраўдваць сваю працу перад нейкай невядомай арганізацыяй, асабліва калі я апрацоўваю прыватную інфармацыю аб кліентах», - кажа супрацоўнік міністэрства, які пакуль не адчуў ніякіх наступстваў.
У офісе аб справах ветэранаў Фларыды, наадварот, адна супрацоўніца кажа, што яе кіраўніцтва папярэдзіла, што ігнараванне будзе залічанае0 супраць яе. Цяпер яна ўвесь час піша лісты, каб захаваць працу.